Office Life: падаходны падатак для ІП хочуць павялічыць да 18%
Беларускія ўлады плануюць радыкальныя змены ў працы індывідуальных прадпрымальнікаў. Менавіта з гэтым, а не з абвешчанымі "тэхнічнымі прычынамі" звязана прыпыненне рэгістрацыі ІП, піша Office Life.
Выданне паведамляе, што рыхтуюцца наступныя змены, якія больш жорстка абмяжуюць працу ІП:
— рэзкае скарачэнне відаў дзейнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў;
— па большасці відаў дзейнасці ІП не змогуць наймаць работнікаў;
— хочуць адмяніць адзіны падатак па большасці відаў дзейнасці;
— падаходны падатак для іх будзе павялічаны да 18%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.