Омікрон у Мінску выявілі нават у немаўлят, якім споўнілася некалькі дзён

Омікрон у Мінску выявілі нават у немаўлят, якім споўнілася некалькі дзён

Штам омікрон у Беларусі на сёння выцесніў не толькі іншыя штамы каранавіруса, але і іншыя вірусы. Пра гэта распавяла намеснік галоўнага лекара дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Галіна Лапіцкая.

Па яе словах, якія перадаюць "Мінск-Навіны", у гэтую хвалю каранавіруса хварэе больш маладых людзей і дзяцей. 

"Дзеці захворваюць, нават маючы добры імунітэт, бо дагэтуль з гэтым штамам дзіцячы арганізм яшчэ не сутыкаўся. Да нас у бальніцу з пацверджаным "омікронам" паступалі і немаўляты, якім споўнілася ўсяго некалькі дзён", — кажа спецыялістка.

Яна падкрэсліла, што пераносчыкі віруса могуць хварэць нават бессімптомна. Таму актуальнымі застаюцца вядомыя ахоўныя меры: нашэнне масак, выкарыстанне антысептыкаў, частае мыццё рук ды іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі