Па беларускіх школах гастралююць Z-псеўдапаломнікі і агітуюць "За Русь Святую"

Расійскія Z-прапагандысты

Расійскія Z-прапагандысты / t.me/MAYDAYMog

Па беларускіх школах ездзяць удзельнікі расійскага шавіністычнага "аўтамабільнага малітоўнага шэсця "За Русь Святую", пішуць праваабаронцы з MAYDAY.

Дырэктар школы №1 Аляксандр Ладыжын у Сянне (Віцебская вобласць) прымусіў больш за сто старшакласнікаў сустрэцца з лідарам гэтага "аўташэсця" Сяргеем Суславым. Шэсце гастралюе з 2017 года, адправіўшыся з Магадана. За гэты час яны падзяліліся на тры часткі, якія возяць па розных гарадах ужо тры копіі нібыта Святога Крыжа, знойдзенага ў Сахоцкім балоце ў Іванаўскай вобласці ў 1423 годзе.

Удзельнікі "аўташэсця" распавядаюць пра богаабранасць рускага народа і "волю Божую аб стварэнні Расіі".

Дарэчы, сёлета ў лютым "аўтамаппломнікі" ездзілі на акупаваныя тэрыторыі Данбаса, дзе "асвячалі" абразамі снайперскія вінтоўкі і фатаграфаваліся са зброяй. 

Па беларускіх школах гастралююць Z-псеўдапаломнікі і агітуюць "За Русь Святую"
Расійскія Z-прапагандысты / t.me/MAYDAYMog

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі