Па дарозе з Курапатаў затрымалі Паўла Севярынца (відэа)

Па дарозе з Курапатаў затрымалі Паўла Севярынца (відэа)

На вуліцы Мірашнічэнкі ў Мінску, недалёка  ад Курапатаў, затрымалі сустаршыню аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца

Як паведаміў Радыё "Свабода" сведка затрымання Дзяніс Урбановіч, Севярынца сілай запхнулі ў міліцэйскі аўтамабіль.

Севярынец бярэ актыўны ўдзел у акцыях пратэсту каля рэстарана "Поедем поедим" побач з Курапатамі. Сёння абаронцы Курапатаў развешвалі на сценах забаўляльнага комплексу партрэты людзей, меркавана расстраляных у Курапатах, і плакаты з напамінам пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Гэта прывяло да невялікай сутычкі паміж абаронцамі Курапатаў і супрацоўнікамі рэстарана. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі