Па кніжцы за паўтара дня: Максім Знак прачытаў за кратамі 314 кніг
Максім Знак / Еўрарадыё
Максім Знак прачытаў за кратамі 314 кніг — па адной кніжцы за паўтара дня. Пра гэта палітвязень распавёў у лісце да свайго брата Аляксандра.
“Дарэчы, мне да гэтага часу часта пішуць – пачытай тое, пачытай гэта. Я б рады, але ж я гуляю ў марскі бой з бібліятэкай. Чытаць магу толькі тыя кнігі, якія тут ёсць, і не заняты яшчэ. А якія тут ёсць я не ведаю, пакуль не падам заяўку”, — піша Максім.
На паседжанні 24 снежня Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку — актывістам штаба Віктара Бабарыкi.
У верасні 2021-га Калеснікава была асуджана на 11 гадоў пазбаўлення волі, Знак — на 10 гадоў. Іх прызналі вінаватымі ў "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", "закліках да дзеянняў, накіраваных на нанясенне ўрону нацыянальнай бяспецы краіны" і "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". Палітвязні сваёй віны не прызналі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.