Па падазрэнні ў хабарніцтве затрыманы выкладчык аўташколы ў Асіповічах

Па падазрэнні ў хабарніцтве затрыманы выкладчык аўташколы ў Асіповічах

Па падазрэнні ў хабарніцтве затрыманы выкладчык аўташколы ў Асіповічах. Міліцыя сцвярджае, што 57-гадовы мужчына браў грошы ад навучэнцаў двух груп, у якіх вёў заняткі. На яго выйшлі супрацоўнікі АБЭЗ раённай міліцыі. Па іх звестках, у снежні мінулага года курсанты павінны былі здаваць ўнутраны экзамен на атрыманне пасведчання аб праходжанні навучання. І выкладчык за невялікае матэрыяльнае ўзнагароджанне гарантаваў "залік". Ад жадаючых з першай групы ён атрымаў 120 рублёў, з другой — каля 200 рублёў.

Распачатая крымінальная справа за атрыманне хабару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі