Пабываць на канцэрце Атмараві цяпер можна праз скайп

Спявак Атмараві прапануе эксклюзіўны вечар праз Скайп ці Фэйстайм у любы зручны час для заказчыка.


Музыка запэўнівае, што гэта будзе "акустычны выступ з добрым гукам", 10 песень якога можа выбраць самі "гледачы".

Дарэчы, падчас канцэрта Атмараві гатовы адказаць на пытанні, якія цікавяць яго прыхільнікаў. Каштуе падобнае задавальненне 150 еўра.


Пару дзён таму Атмараві выклаў у сеціва кавер на песню Віктара Цоя "Время есть, а денег нет".

Фота з сайта музыкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі