Пачынаецца суд над былым гендырэктарам баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск"

Пачынаецца суд над былым гендырэктарам баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск"

16 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска ў 10.30 пачынаецца суд над былым гендырэктарам баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск". Канстанціну Шэраверы выставілі абвінавачанне ў крадзяжы і злоўжыванні службовым становішчам, яму пагражае да 12 гадоў зняволення, інфармуе sputnik.by.

Шэравера быў арыштаваны ў красавіку 2014 года. Следства высветліла, што ў 2010-2014 гадах гендырэктар клуба распрацаваў і рэалізаваў шэраг механізмаў крадзяжу грашовых сродкаў дзяржаўнай установы. Таксама ён аплаціў сродкамі "Цмокаў-Мінск" святкаванне свайго юбілея. Былі і факты налічэння сабе заробку ў завышаным памеры за фактычна неадпрацаваны час.

Паводле дадзеных Следчага камітэта, Канстанцін Шэравера нанёс клубу страты на суму больш за 7 млрд рублёў. Раней быў накладзены арышт на яго маёмасць на 2 млрд рублёў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі