Пад Аўдзееўкай расіян выбілі з пануючай вышыні

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Пад Аўдзееўкай украінскія войскі выбілі расіян з пануючай вышыні. Пра гэта раніцай у пятніцу паведаміў расійскі "ваенкар" і вайсковец Ягор Гузенка з пазыўным "13-ы". "Па стане на 8-ю раніцы... з Аўдзееўскага тэрыкона выбілі, цяпер там праціўнік. Ідуць цяжкія баі", — піша ён. Іншыя расійскія "ваенкары" па-ранейшаму сцвярджаюць, што тэрыкон — важны апорны пункт на поўначы ад Аўдзееўкі — знаходзіцца пад кантролем РФ. Яны ж пішуць і пра "поспехі" на іншых пазіцыях.

У Амерыканскім інстытуце вывучэння вайны прызнаюць, што ў расійскай арміі каля Аўдзееўкі ёсць пэўныя поспехі, але яна страціла ў баях ужо батальён бронетэхнікі. Аднак сур'ёзнага прарыву дасягнуць не змагла. Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што прарываў увогуле не было, усе атакі адбітыя.

Украінскія вайскоўцы пішуць, што на гэтым участку фронту расіяне маюць перавагу ў артылерыі, наваколлі горада "заліваюць фосфарам". Аднак галоўныя ўмацаваныя раёны застаюцца пад украінскім кантролем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі