Пад Барысавам перакулілася маршрутка — ёсць пацярпелыя
Месца ДТЗ / @minobl_uvd
Раніцай 16 сакавіка пад Барысавам у Мінскай вобласці перакулілася маршрутнае таксі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Пацярпелі 7 чалавек. Згодна з папярэднім абследаваннем цяжкіх траўмаў няма. На месцы працавалі пяць брыгад хуткай дапамогі.
Дваім аказалі дапамогу на месцы. У Барысаўскую ЦРБ забралі пяць пацярпелых. Пасля абследавання шпіталізавалі аднаго. Астатнія будуць атрымліваць дапамогу амбулаторна.
У ДАІ кажуць, што 25-гадовы кіроўца мікрааўтобуса "не справіўся з кіраваннем і выехаў на раздзяляльную паласу", пасля чаго адбылося перакульванне транспартнага сродку.
Нагадаем, 20 лютага ў Смалявіцкім раёне ў ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі загінулі 13 чалавек. Пасля гэтага Мінтранс ініцыяваў праверкі працы маршрутак па ўсёй краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.