Пад Брэстам пасажырскі цягнік урэзаўся ў фуру

ДТЗ на чыгуначным пераездзе ў Брэсцкай вобласці​/ vk.com/uvdbrest
ДТЗ на чыгуначным пераездзе ў Брэсцкай вобласці​/ vk.com/uvdbrest

На чыгуначным пераездзе пад Брэстам напярэдадні позна ўвечары пасажырскі дызель-цягнік урэзаўся ў грузавы аўтамабіль, паведамілі ў прэс-службе МУС. У вагонах цягніка ў той момант знаходзілася каля 50 чалавек.

Ад удару галаўны вагон дызеля сышоў з рэек. Вядома толькі аб адным пацярпелым. Гэта машыніст цягніка, яго забралі ў бальніцу. Пасажыры, а таксама кіроўца фуры не пацярпелі. Людзей, якія ехалі ў дызелі, адвезлі да месца прызначэння аўтобусамі.

Папярэдняя прычына аварыі — парушэнне правілаў перасячэння чыгуначнага пераезду, кіроўца фуры — 27-гадовы грамадзянін Турцыі — вырашыў праскочыць пераезд на чырвонае святло.

Рух на ўчастку, дзе адбылося ДТЗ, прыйшлося закрыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі