Пад Масквой ноччу зноў збілі беспілотнік

Падчас аднаго з папярэдніх нападаў на Маскву пацярпеў будынак бізнес-цэнтра / агенцтва "Москва"

Падчас аднаго з папярэдніх нападаў на Маскву пацярпеў будынак бізнес-цэнтра / агенцтва "Москва"

У Маскоўскай вобласці мінулай ноччу збілі "варожы беспілотнік", распавёў у сацсетках мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін. Разбурэнняў і пацярпелых, па яго словах, няма. Паводле звестак расійскага Мінабароны, беспілотнік спрабаваў атакаваць аб'екты ў Маскоўскай вобласці. Для яго знішчэння былі задзейнічаныя сродкі СПА.

Гэта ўжо трэцяя атака беспілотнікаў на Маскву і вобласць за апошні месяц. 24 ліпеня два дроны патрапілі ў нежылыя будынкі ў сталіцы, а 4 ліпеня ў Маскоўскай вобласці і Новай Маскве збілі і задушылі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы яшчэ пяць беспілотнікаў.

Нагадаем, Расія 24 лютага 2022 года напала на Украіну. З тых часоў бамбіць і разбурае гарады не толькі па лініі фронту, але і ў тыле. Пасля завяршэння збожжавай здзелкі 17 ліпеня, да прыкладу, Расія амаль кожную ноч разбурае Адэсу, дзе размешчаны порт, з якога выходзілі суда са збожжам. Напярэдадні Адэсу наведаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі