Пад Масквой разбіўся найноўшы вайскова-транспартны самалёт Іл-112в

Пад Масквой разбіўся найноўшы вайскова-транспартны самалёт Іл-112в

Падчас трэніровачнага палёту ў Падмаскоўі разбіўся найноўшы расійскі самалёт Іл-112в. Яго планавалі паказаць на міжнароднай выставе "Армія-2021". 

Паведамляецца, што ў вайскова-транспартнага самалёта загарэўся рухавік падчас палёту. Ён зваліўся ў лес, праз секунды адбыўся выбух. З экіпажу не выжыў ніхто.

Іл-112 — адна з галоўных апошніх распрацовак расійскай вайсковай прамысловасці. Запуск гэтага самалёта ў серыйную вытворчасць — прыярытэтная задача расійскай дзяржаўнай праграмы пераўзбраення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі