Пад Шкловам перавярнуўся трактар, загінуў 19-гадовы трактарыст
Здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны ў сераду, 11 верасня.
Каля вёскі Хадулы перавярнуўся трактар МТЗ-1221, які належыць Шклоўскаму аграсэрвісу. Трактарыст, 1994 года нараджэння, загінуў. Пасажыр, які атрымаў траўмы, здолеў самастойна вылезці з кабіны, яго шпіталізавалі ў лякарню, інфармуе прэс-служба МНС.
Шклоўская міліцыя высвятляе абставіны здарэння.
Фота — mchs.gov.by