Пад заваламі ў Японіі нашлі 90-гадовую жанчыну, якая выжыла ў землятрусе

Наступствы землятрусу ў Японіі

Наступствы землятрусу ў Японіі / Reuters

Дзевяностагадовая жанчына была знойдзена жывой пад заваламі праз пяць дзён пасля трагічнага землятрусу, які адбыўся ў Японіі.

Ратавальнікі знайшлі яе сярод абломкаў двухпавярховага дома ў горадзе Сузу. Жанчына прыйшла ў свядомасць, піша BBC.

Першыя 72 гадзіны для ратавальнікаў лічацца крытычнымі, таму што пасля гэтага шанцы знайсці людзей жывымі значна зніжаюцца.

Землятрус магнітудай 7,5 адбыўся ў панядзелак на ўзбярэжжы Японскага мора. Ён зруйнаваў гарады на аддаленай паўвыспе Нота. Больш 120 чалавек загінулі, 200 зніклі без весткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі