Падатак на аўтаўладальнікаў у Беларусі могуць знізіць
Падатак на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху для некаторых аўтаўладальнікаў у Беларусі могуць знізіць. У пятніцу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Курсевіч задаў пытанне ў гэтай справе Аляксандру Лукашэнку. Ён нагадаў, што “ёсць пенсіянеры, якія карыстаюцца аўтатранспартам у вясенне-летні перыяд, а дзяржпошліну даводзіцца плаціць у поўным аб’ёме за год”. Можа магчыма яе для іх знізіць? Лукашэнка прапанаваў дэпутатам прапрацаваць гэтае пытанне разам з урадам. І калі будзе “нешта талковае”, ён гатовы прапанову падтрымаць. На відэа гэты момант ад 1.46.17.