Падаткавікі вярнулі грошы 15 тысячам “дармаедам”

Падаткавікі вярнулі грошы 15 тысячам “дармаедам”

Падаткавікі вярнулі грошы 15200 “дармаедам”. Раней гэтыя беларусы заплацілі падатак на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год. Агулам — 4,5 млн рублёў.

Як інфармуе прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах, “падатак на дармаедаў” за 2015 год заплацілі 62700 чалавек, агулам — 18,6 млн рублёў. Права на вяртанне грошай, у адпаведнасці з распараджэннем кіраўніка дзяржавы, атрымалі тыя, хто сёлета працаўладкаваўся, дасягнуў пенсійнага ўзросту, быў прызнаны недзеяздольным ці інвалідам.

Як вядома, нядаўна кіраўнік дзяржавы атрымаў абноўлены дэкрэт № 3. Зусім магчыма, што ён зменіць назву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі