Падатковая выявіла ў Мінску больш за 900 чалавек, якія жывуць не па сродках
Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах у Мінску Андрэй Сабалеўскі распавёў, што за 9 месяцаў бягучага года супрацоўнікі сталічных інспекцый правялі 1,8 тыс праверак выканання фізічнымі асобамі дзеючага заканадаўства.
У выніку выяўлена больш за 950 грамадзян, выдаткі якіх не адпавядаюць прыбыткам. У бюджэт прыйшло 11,9 млрд рублёў.
Начальнік інспекцыі прывёў прыклад, калі жыхар Ленінскага раёна Мінска, не маючы даходаў, набыў аўтамабіль коштам у 200 млн рублёў і кватэру за 639 млн рублёў.
Паводле дэкларацыі аб даходах, выдаткі перавысілі на 858,9 млн рублёў. З гэтай сумы мінчук заплаціў падаходны падатак у памеры 103 млн рублёў.
Фота: РІА "Новости"