Падчас другой хвалі COVID-19 у Мінску перахварэла палова каталіцкіх святароў

Падчас другой хвалі COVID-19 у Мінску перахварэла палова каталіцкіх святароў

Падчас другой хвалі COVID-19 у Мінску перахварэла каля 25 каталіцкіх святароў. Чацвёра ксяндзоў памерлі ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі. 

“Цяпер, аналізуючы, мы разумееем, што першая хваля [пандэміі COVID-19. — Еўрарадыё] была спакайнейшая — няшмат святароў хварэла. А вось падчас гэтай хвалі, баюся памыліцца, нават чатыры святары памерлі ад каранавіруса. 

У лістападзе, напрыклад, палова святароў мінскіх хварэла (а ў Мінску служыць каля 50 святароў). Я асабіста перахварэў таксама, але ў больш лёгкай форме. Але шмат святароў былі і на ШВЛ, і на “кіслародзе”, — расказвае Еўрарадыё прэс-сакратар каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Санько.

25 снежня католікі і пратэстанты святкуюць Нараджэнне Хрыстова. Пра тое, якія антыкавідныя захады на калядныя мерапрыемтвы будзе рабіць каталіцкая царква ў Беларусі, глядзіце ў стрыме Еўрарадыё з касцёла Святога Роха:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі