Падчас пратэстаў затрыманыя журналісты беларускіх і расійскіх медыяў
Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, 10 жніўня падчас акцый пратэсту пацярпела некалькі журналістаў і рэдактараў беларускіх і расійскіх медыяў.
Затрыманыя і застаюцца пад вартай беларускія журналісты Таццяна Белашова, Алена Шчарбінская і Віталь Дубік. Карэспандэнт расійскага тэлеканалу RT Канстанцін Прыдыбайла вызвалены.
Карэспандэнтнка "Нашай Нівы" Наталля Лубнеўская параненая гумовай куляй і знаходзіцца ў шпіталі. Журналістка Таццяна Капітонава аглушаная светашумавой гранатай падчас разгону дэманстрантаў на станцыі метро "Пушкінская".
Позна ўначы супрацоўнікі "Нашай Нівы" атрымалі паведамленне SOS з тэлефону галоўнага рэдактара выдання Ягора Марціновіча, які вяртаўся дадому пасля асвятлення акцыі. Гэта можа абазначаць, што яго затрымала міліцыя.