Падчас старту ракеты "Саюз" да МКС адбылася аварыя, экіпаж прызямліўся
Падчас старту ракеты-носьбіта "Саюз МC-10", якая дастаўляла на Міжнародную касмічную станцыю новы экіпаж, адбылася аварыя. Расійскі касманаўт Аляксей Аўчынін і амерыканскі астранаўт Нік Хейг жывыя. Яны аварыйна прызямліліся ў Казахстане і ўжо выйшлі на сувязь з ратавальнай камандай, інфармуе ria.ru.
Адзначаецца, што перагрузка, якую адчулі Аўчынін і Хейг, параўнальная з той, якая адчуваецца падчас старту ракеты. Траўмаў у іх медыкі не знайшлі. Пасля стала вядома, што стан расіяніна і амерыканца "не зусім добры".
Аварыя адбылася пасля аддзялення першай ступені ракеты. Яе прычыны расследуе спецкамісія.