Падчас тэракту ў Кабуле загінулі 90 чалавек. Фотарэпартаж Reuters
Падчас тэракту ў цэнтры Кабула загінулі 90 чалавек, амаль 400 параненыя. Магутны выбух адбыўся недалёка ад прэзідэнцкага палацу і замежных пасольстваў. Як інфармуе Reuters, там узляцеў у паветра аўтамабіль з выбухоўкай. Сярод загінулых ёсць супрацоўнікі нямецкай дыпламатычнай місіі.
Фота: Reuters