Падгол і Таўстыка абвясцілі пра зняцце з выбараў у Палату прадстаўнікоў

Падгол і Таўстыка абвясцілі пра зняцце з выбараў у Палату прадстаўнікоў

Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Падгол і Аляксандр Таўстыка 9 верасня аб'явілі, што здымаюцца з выбараў.  "На маім участку галасуе Лукашэнка з сынам Колем і Ярмошына. І я не хачу, каб у іх рукі трапіў бюлетэнь з маім прозвішчам", — цытуе словы Падгола БелаПАН.

Ужо былыя кандыдаты арганізавалі фотасесію — яны сфатаграфаваліся верхам на конях, трымаючы ў руках бел-чырвона-белы сцяг, а таксама сцягі ЕС, ЗША і Вялікабрытаніі. "Мы паказалі беларусам, што, нават калі не хапае сіл перамагчы, усё роўна трэба быць на конях і з "Пагоняй", — сказаў Уладзімір Падгол. Ён падкрэсліў, што сыходзіць з выбараў яшчэ і таму, каб такім чынам выказаць пратэст "супраць фальсіфікацый".

Як паведамляла Еўрарадыё, падчас выбарчай кампаніі Падгол выступаў у тэлеэфіры ў бронекамізэльцы і танкісцкім шлеме, таксама ён паказваў пікантнае фота кандыдаткі ў дэпутаты Ірыны Дарафеевай, якая не прыйшла на тэледэбаты.

"Дурні і дэбілы!" — кандыдат Падгол адказвае на крытыку яго тэлевыступу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі