Падлетак у Растоўскай вобласці параніў чацвярых людзей пры спробе зайсці ў школу

Нападнік быў у масцы і з нажом / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Нападнік быў у масцы і з нажом / ілюстрацыйнае фота pixabay.com / pixabay.com

У Расіі вучань 9-га класа параніў чацвярых людзей пры спробе зайсці ў сваю школу. Гэта адбылося ў Растоўскай вобласці, паведаміў губернатар рэгіёну Васіль Голубеў.

Хлопец быў у масцы і з нажом. Пацярпелыя трое супрацоўнікаў школы і сваяк аднаго з вучняў. Іх стан ацэньваецца як лёгкай ступені цяжкасці, усе яны атрымалі медыцынскую дапамогу. Дзеці пры гэтым не пацярпелі, кажуць улады рэгіёну. А хлопец, са слоў Голубева, "пакутуе на псіхічнае захворванне".

Між тым рэсурс @news161ru піша са спасылкай на сваю крыніцу, што як мінімум адзін з пацярпелых, пажылы мужчына, знаходзіцца ў цяжкім стане. У яго шэсць нажавых раненняў, яго забрала хуткая. Гэта дзядуля вучаніцы, якую ён прывёў у 1 клас. Нападніка, са слоў крыніцы, скруцілі бацькі вучняў, а ўсе службы прыехалі, калі дзевяцікласнік ужо быў затрыманы.

У Расіі ў апошнія гады перыядычна адбываюцца падобныя надзвычайныя здарэнні. Да прыкладу, у траўні 2021 у Казані былы выпускнік зладзіў стральбу ў школе. Загінулі дзевяць чалавек, у тым ліку сямёра дзяцей, а пацярпелымі былі прызнаныя 667 чалавек. Яго прысудзілі да пажыццёвага зняволення. А ў верасні таго ж года студэнт I курса юрфака Пермскага дзяржуніверсітэта адкрыў стральбу ў адным з карпусоў ВНУ. Загінулі 8 чалавек, 28 пацярпелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі