Падлетка, які пляваў на помнік ВАВ, паставілі на ўлік і пакаралі настаўнікаў

Мемарыяльны комплекс у Віцебску / prokuratura.gov.by​
Мемарыяльны комплекс у Віцебску / prokuratura.gov.by​

Віцебскага падлетка, які стаў вядомым дзякуючы сумнеўнаму роліку ў Tik-Tok, паставілі на ўлік, з ім "пачалі індывідуальную прафілактычную працу", расказалі ў пракуратуры.

Размова ідзе пра хлопца, які ў красавіку пляваў на імянныя пліты воінаў ВАВ на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу. Яго сябар здымаў гэтую "забаўку" на відэа. Ролікам, які з'явіўся ў сеціве, зацікавіліся праваахоўныя органы. Падлеткам па 11-12 гадоў — гэта значыць, яны не дасягнулі ўзросту, з якога за падобныя дзеянні надыходзіць крымінальная адказнасць. Таму крымінальную справу заводзіць не сталі.

Першапачаткова хацелі пакараць бацькоў хлопца. У дачыненні да іх быў складзены адміністрацыйны пратакол за невыкананне абавязкаў па выхаванні. Але бацькі прызналі віну, і іх вызвалілі ад адказнасці. Справу аб адміністрацыйных правапарушэннях спынілі.

Пакаралі настаўнікаў. Як паведамілі ў пракуратуры, "за хібы і недахопы ў працы" супрацоўнікі школ, дзе вучыліся стваральнікі правакацыйнага роліка, былі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі