Пакупнікі амаль задушылі адміністратара крамы з-з зніжак на цукар (відэа)
У Брэсце і Пінску дзясяткі людзей на выходных штурмавалі крамы адной з вядомых гандлёвых сетак. Прычынай стаў танны цукар.
Каб завабіць пакупнікоў, у гэты дзень крама зрабіла зніжку на цукар у 50% — да 4900 рублёў за кілаграм. Людзі хапалі цукар упакоўкамі, расштурхвалі адзін аднаго, крычалі і лаяліся, піша "Комсомольская правда".
Работнікі брэсцкай крамы кажуць, што па ўмовах акцыі са зніжкай можна было купіць толькі пяць кілаграмаў на адзін чэк. Аднак брэстаўчане хапалі па 300 кілаграмаў і сварыліся. Адміністратара крамы не задушылі.
Кіраўніцтва гандлёвай сеткі кажа, што такога ажыятажу ў іншых гарадах не было.
Фота — кадр з youtube.com