Пакупнікі будуць абавязаныя вяртаць тавар ва ўпакоўцы з 23 снежня

Пакупнікі будуць абавязаныя вяртаць тавар ва ўпакоўцы з 23 снежня

Пры вяртанні якаснага тавару пакупнік будзе абавязаны аддаць яго ва ўпакоўцы, у якой купіў. Адпаведныя змены прадугледжаныя ў новым законе аб абароне правоў спажыўцоў.

Пра гэта пішуць "Мінск-Навіны" са словаў начальніка ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іны Гаўрыльчык.

Чыноўніца дадала, што змены ў законе аб абароне правоў спажыўцоў набываюць моц 23 снежня гэтага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі