Палата прадстаўнікоў ратыфікавала візавае пагадненне з ЕС
На пасяджэнні 2 красавіка Палата прадстаўнікоў ратыфікавала візавае пагадненне з Еўрасаюзам. Гэта было першае пытанне ў парадку дня.
Ратыфікацыя дазволіць беларусам атрымліваць шэнгенскую візу за 35 еўра, а не 80, як цяпер. Але толькі пасля таго, як пагадненне ратыфікуе яшчэ і Еўрапарламент.
Каментуючы для Еўрарадыё гэтую падзею дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных заявіў: "Я спадзяюся, што Еўрапейскі парламент прадэманструе такую ж салідарнасць і такую ж зацікаўленасць у развіцці кантактаў на ўзроўні простых грамадзян. Іначай гэта будзе выглядаць дзіўна. Таму я не чакаю тут якіх-небудзь затрымак з іх боку".
Пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі асоб, якія прыязджаюць без дазволу, Беларусь і Еўрасаюз падпісалі ў Бруселі 8 студзеня.
Мяркуецца, што візавае пагадненне набудзе моц сёлета ў чэрвені.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.