Палата прадстаўнікоў ухваліла адмену адвакацкіх бюро і індывідуальнай практыкі
16 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змене законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці", перадае БЕЛТА.
Гэты законапраект выклікаў вялікі розгалас у адвакацкім асяроддзі, калі выявілася, што рыхтаваўся ён цішком ад саміх адвакатаў. Дзмітрый Лаеўскі атрымаў вымову ад Мінскай гарадской калегіі адвакатаў за публічную крытыку гэтага законапраекта.
У новым законе ад асобы, якая плануе стаць адвакатам, ужо не патрабуецца абавязковы трохгадовы стаж па спецыяльнасці. Уводзіцца спрошчаны парадак стажыроўкі і здачы кваліфікацыйнага іспыту для прэтэндэнтаў з ліку былых суддзяў, пракурораў ды іншых работнікаў праваахоўных органаў.
Таксама ў новым законе адмяняецца дзейнасць адвакатаў у складзе адвакацкіх бюро і індывідуальна. Гэта значыць, што адвакаты будуць дзейнічаць толькі ў складзе дзяржаўных юрыдычных кансультацый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.