Палата прадстаўнікоў ухваліла змены ў закон аб барацьбе з тэрарызмам
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 7 снежня ўхвалілі ў другім чытанні змены ў закон аб барацьбе з тэрарызмам.
Асноўная змена, прынятая ў законе, — гэта дакладна вызначаны тэрмін "фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці". Таксама дэпутаты вызначылі паняцце "крытычна важныя аб'екты" і самі аб'екты, якія трапляюць пад гэтае вызначэнне.