Палітвязень Севярынец перад судом перадаў на волю зварот да беларусаў
Палітвязень Павел Севярынец перад судом перадаў на волю зварот да беларусаў. Тэкст зачытала яго жонка Вольга. Севярынец разважае над тым, чаму мірныя пратэсты ў Беларусі дагэтуль не перамаглі. "Відаць, нягледзячы на леташні прарыў, мы як народ яшчэ не да канца зрабілі працу ўнутры сябе, — піша палітык і пісьменнік. — Усе мы хочам змяніць Беларусь да лепшага. І пачаць давядзецца з падмуркаў — з нацыянальнай свядомасці, уласна кажучы, з сябе".
Павел Севярынец піша, што "абараняць праўду, свабоду, справядлівасць — гэта ж як дыхаць. Перастаў дыхаць — усё".
Севярынец знаходзіцца ў зняволенні з чэрвеня 2020 года, яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў "масавых беспарадках". Ён прызнаны палітзняволеным. Суд над Паўлам Севярынцам і групай іншых палітвязняў пачнецца 12 траўня ў Магілёве, на яго не пусцяць нават сваякоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.