Палітвязня Віктара Бабарыку этапавалі ў калонію ў Наваполацку

Палітвязня Віктара Бабарыку этапавалі ў калонію ў Наваполацку

Палітвязня Віктара Бабарыку этапавалі ў папраўчую калонію №1 у Наваполацку. Абаронцы даведаліся пра гэта, калі раніцай 12 ліпеня спрабавалі трапіць да яго ў СІЗА №1 у Мінску, паведамляе тэлеграм-канал @viktarbabarykaofficial.

Віктара Бабарыку перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску 6 ліпеня, у дзень, калі быў абвешчаны прысуд — 14 гадоў пазбаўлення волі. Абаронцы апошні раз наведвалі  яго там 9 ліпеня.

Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка быў затрыманы ў чэрвені 2020-га і ад таго часу знаходзіўся ў следчым ізалятары дзяржбяспекі ў Мінску. Ён прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі