Палітвязня, які за кратамі перажыў інсульт, хочуць накіраваць у псіхлякарню
Дзмітрый Сончык
У псіхіятрычную лякарню хочуць накіраваць палітвязня, які ў зняволенні перанёс інфаркт, а потым інсульт, паведамляюць праваабаронцы.
Гаворка ідзе пра 48-гадовага фатографа Дзмітрыя Сончыка. Яго асудзілі на тры гады калоніі за каментары ў інтэрнэце. Да вызвалення яму засталося каля чатырох месяцаў.
Былыя вязні калоніі №2 кажуць, што цяпер Сончыка трымаюць у медчастцы. У палітвязня нібыта назіраюцца праблемы з псіхічным здароўем, таму мясцовыя лекары пад гэтай нагодай выдаюць яму нейкія лекі. Паведамляецца, што "лячэнне" пачалося яшчэ да таго, як палітвязня змясцілі ў медчастку.
Супрацоўнікі калоніі хочуць этапаваць Сончыка на абследванне ў гомельскую псіхіятрычную бальніцу, але ён адмаўляецца.
Таксама былыя вязні калоніі кажуць, што ў яго праблемы з карэспандэнцыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.