Палітвязня Яўгена Афнагеля зноў перавялі з калоніі ў турму
Яўген Афнагель
Палітвязню Яўгену Афнагелю зноў "узмацнілі рэжым": яго перавялі з калоніі ў турму "да канца тэрміну". Такое рашэнне агучыў суддзя Віталь Лапко. Афнагеля ўжо этапавалі ў Магілёў у турму № 4, паведамляюць праваабаронцы.
Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" знаходзіцца за кратамі з верасня 2020 года, у траўні 2021-га за ўдзел у пратэстах асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сёлета ў траўні, пасля 2 гадоў на турэмным рэжыме, Яўгена Афнагеля зноў перавялі ў наваполацкую калонію, дзе ён раней адбываў свой тэрмін. Адразу ж адміністрацыя змясціла яго ў ШІЗА на 45 сутак, а потым перавяла ў ПКТ. Далей быў суд у Наваполацку і этап.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.