Палітвязня Яўгена Афнагеля пераводзяць на два гады ў "крытую" турму

Палітвязня Яўгена Афнагеля пераводзяць на два гады ў "крытую" турму

Палітвязня Яўгена Афнагеля пераводзяць з калоніі на два гады на турэмны рэжым, паведамляюць палітвязні.

Такое рашэнне вынесла наваполацкая суддзя Ірына Жарова. Суд праходзіў па відэасувязі з калоніі, дзе Афнагель адбывае пакаранне. 

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Яўген Афнагель асуджаны на сем гадоў па абвінавачанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы масавах беспарадкаў. Пакаранне ён адбывае ў наваполацкай калоніі №1.

На пачатку сакавіка палітвязня пасля штрафнога ізалятара, дзе ён прабыў 1,5 месяца, адразу перавялі ў памяшканне камернага тыпу. Таксама яму зменшылі "атаварку" да 1 базавай велічыні ў месяц. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі