Палітвязням, у якіх заканчваецца тэрмін, кажуць пісаць прашэнні аб памілаванні

Калючы дрот, ілюстрацыйнае фота

Калючы дрот, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Палітвязням, у якіх заканчваюцца прысуджаныя тэрміны, прапануюць пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта журналістам Радыё "Свабода" расказала крыніца са спасылкай на сваякоў зняволеных калоніі № 15 пад Магілёвам. Сваё імя крыніца прасіла не называць у мэтах бяспекі.

На пачатку ліпеня з калоніі выпусцілі некалькі палітвязняў, у якіх вялікія праблемы са здароўем. "А цяпер выклікалі палітвязняў, у якіх са здароўем адносна нармальна, але ў іх неўзабаве заканчваюцца тэрміны. Месяц, а то і пара тыдняў — і на свабоду. І прапанавалі ім пісаць прашэнні аб памілаванні. Сказалі, што Лукашэнка можа падпісаць, хай чакаюць. Некаторыя цяпер думаюць, ці варта пагаджацца, бо і без таго спадзяюцца выйсці неўзабаве на волю", — кажа крыніца.

Колькі чалавек атрымалі такія прапановы — невядома. Паводле крыніцы "Свабоды", сярод іх няма людзей, у якіх тэрмін зняволеннязаканчваецца няхутка.

Паводле звестак праваабаронцаў, на пачатку ліпеня на волю па амністыі і праз памілаванне выйшлі 18 палітвязняў. Іх імёны не называліся. Вядома было толькі пра вызваленне экс-лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, хворага на анкалогію. Днямі стала вядома, што па памілаванні з гомельскай жаночай калоніі на волю выйшла палітзняволеная Дар'я Лосік: ёй да заканчэння тэрміну заставаўся месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі