Палітзняволеная Алена Гнаук скончыла галадоўку
Палітзняволеная пенсіянерка Алена Гнаук спыніла галадоўку, паведамляюць праваабаронцы.
Да яе зноў пачалі даходзіць лісты — менавіта гэтага жанчына дамагалася галадоўкай. Яна трымала яе з пачатку месяца.
Пасля заканчэння галадоўкі стан здароўя палітзняволенай палепшаў.
Напісаць ёй можна на наступны адрас: ІЧУ АУС Пружанскага райвыканкама, 225133, Брэсцкая вобласць, Пружаны, Савецкая, 36, Алена Пятроўна Гнаук.
У 65-гадовай Гнаук — чатыры крымінальныя справы. Дзве з іх ужо завяршыліся судамі, нпа якіх асудзілі на тры гады хатняй "хіміі". Яшчэ дзве крымінальныя справы на палітзняволеную пачалі за "дыскрэдытацыю Беларусі" і "паклёп на Лукашэнку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.