Палітзняволеных анархістаў уключылі ў "спіс экстрэмістаў"

Палітзняволеных анархістаў уключылі ў "спіс экстрэмістаў"

У "Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" ўнеслі імёны чатырох палітвязняў-анархістаў — Аляксандра Бялова, Яўгена Рубашку, Арцёма Дзмітрыевіча Салаўя і Арцёма Яўгенавіча Салаўя, паведамляюць праваабаронцы.

Як распавядала Еўрарадыё, падрабязнасці іх судовага працэсу невядомыя, бо хлопцаў судзілі закрытым судом.

22 красавіка суд прызнаў іх вінаватымі ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскіх парадак (ч.1 арт. 342 КК), і ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання (ч.3 арт. 361-1 КК). На чатырох ім прысудзілі амаль 20 гадоў зняволення: Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў калоніі, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі