Палова беларусаў, якія пераехалі ў Польшчу, не хоча вяртацца на радзіму
Варшава
Палова беларусаў, якія пераехалі ў Польшчу, не хоча вяртацца ў Беларусь. Чвэрць не плануе вяртацца ніколі. Такія вынікі прынесла даследаванне польскага Цэнтра Мерашэўскага.
"Польшча, як і Беларусь, з'яўляецца нашчадкам Рэчы Паспалітай, але Польшча была нашмат менш знявечаная рускімі акупантамі і лепш захавала культуру. Таму ў Польшчы я пачуваюся як дома", — кажа адзін з рэспандэнтаў.
Асноўнай прычынай эміграцыі у даследаванні называецца страх рэпрэсій. Пра гэта заявіла 86% апытаных.
На пачатку года іншае даследаванне паказала, што 94% беларусаў пераехалі ў Польшчу па палітычных матывах і праз пачуццё "глыбокай неабароненасці ў роднай краіне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.