У Літву з пачатку года пераехала 12 тысяч беларусаў
Літва фіксуе рэкордную лічбу мігрантаў
Упершыню ў гісторыі Літвы колькасць замежнікаў, якія пражываюць у ёй, перавысіла 200 тысяч, паведамляе DELFI са спасылкай на Дэпартамент міграцыі. Паводле звестак на 1 верасня, у Літве пражывала 203 157 чалавек з розных замежных краін.
Самая вялікая дыяспара — украінская: іх у Літве налічваецца 85 579 чалавек. Большасць з іх прыбылі ў краіну пасля расійскага ўварвання.
Беларусаў у Літве — больш за 60 тысяч чалавек. На пачатку года нашых суайчыннікаў было ў краіне крыху больш за 48 тысяч. Рост беларускай дыяспары сёлета стаў самым хуткім у Літве.
Трэцяя па колькасці дыяспара — расійская. На пачатку года ў Літве пражывала 15 706 расіян, на 1 верасня — 16 179. Больш за палову з іх (8571) — гэта сталыя жыхары Літвы, якія жывуць тут пару дзясяткаў гадоў а то і даўжэй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.