Амбасада Беларусі ў Літве не можа знайсці сабе пастаўшчыка газу на зіму

Амбасада Беларусі ў Літве

Амбасада Беларусі ў Літве / facebook.com/BelEmbassyLt

Амбасада Беларусі ў Літве не можа дамовіцца з мясцовымі кампаніямі пра пастаўкі газу на зіму, піша "Наша Ніва".

Па звестках выдання, дыпламаты не здолелі дамовіцца з найбуйнейшым пастаўшчыком энергіі ў Літве — "Ігніцісам". Гэта кампанія, у якой ёсць як прыватная, так і дзяржаўная долі.

Мяркуецца, што прычына можа быць палітычнай, бо Літва заняла бескампрамісную пазіцыю адносна рэжыму Лукашэнкі. Гэта адзін з самых рэзкіх крытыкаў цяперашняй беларускай улады.

Цяпер амбасада спрабуе знайсці іншага пастаўшчыка. У Літве пастаўшчыкі канкуруюць між сабой і самі прымаюць рашэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі