За напад на беларускую амбасаду ў Вільні судзяць беларуса
Літоўская паліцыя
У Вільні судзяць 33-гадовага Мацвея Бяляя. Яго вінавацяць у нападзе на амбасаду Беларусі ў Літве, піша delfi.lt.
Мужчына заяўляе, што быў сябрам апазіцыйнай Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, а таксама каардынатарам ініцыятыўнай групы на прэзідэнцкіх выбарах.
Абвінавачанне сцвярджае, што ў ноч на 20 красавіка Бяляй кінуў у будынак беларускай амбасады ў Вільні самаробную свечку з гаручай сумессю. Пры гэтым амбасада пазоў не выстаўляла і з літоўскай бокам супрацоўнічаць адмовілася.
Сам Бяляй сваю віну не прызнае. Ён кажа, што кожны вечар з аднадумцамі прыходзіў да беларускай амбасады і толькі запальваў свечкі.
Таксама беларуса вінавацяць у супраціве работнікам турмы і спробе ўцёкаў з Рэспубліканскай Віленскай універсітэцкай лякарні. Бяляй адпрэчвае гэтае абвінавачанне і кажа, быццам супрацоўнікі турмы хочуць з ім расправіцца. Адвакат беларуса прапанаваў праверыць супрацоўнікаў турмы на паліграфе, але суд адмовіўся, бо ў Літве такая праверка не лічыцца доказам.
Калі суд пацвердзіць віну Бяляя, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.