Памерла народная артыстка Беларусі Бэла Масумян
8 снежня на 84-м годзе жыцця памерла народная артыстка Беларусі Бэла Масумян. Пра гэта паведамляе Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага. Масумян называюць легендай беларускага тэатру. Яна скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут і з 1961-га працавала ў тэатры імя Горкага. Была ўганаравана шматлікімі ўзнагародамі, званнямі, прэміямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.