Памерла Ульяна Захаранка — маці зніклага апазіцыянера Юрыя Захаранкі

Памерла Ульяна Захаранка — маці зніклага апазіцыянера Юрыя Захаранкі

На 95-м годзе жыцця памерла Ульяна Захаранка — маці зніклага апазіцыянера Юрыя Захаранкі. Пра гэта паведаміла праваабаронца Раіса Міхайлоўская

Юрый Захаранка — былы міністр унутраных спраў, які потым сышоў у апазіцыю да Аляксандра Лукашэнкі. У красавіку 1999 года невядомыя скралі генерала міліцыі, ягоны далейшы лёс грамадскасці невядомы.

Ульяна Захаранка ў 2016-м падала заяву ў суд, каб яе сына прызналі памерлым, бо акалічнасці яго знікнення давалі падставы меркаваць пра яго смерць. Аднак суд не стаў разглядаць заяву па сутнасці, а спыніў вытворчасць, пакуль не завершыцца расследаванне па крымінальнай справе аб знікненні экс-міністра ўнутраных спраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі