Памежнікі: курдскую журналістку не затрымлівалі, а проста не пусцілі ў Беларусь

Памежнікі: курдскую журналістку не затрымлівалі, а проста не пусцілі ў Беларусь

Памежны камітэт абверг звесткі пра затрыманне ў аэрапорце журналісткі курдскага тэлеканала NRT Ж'ян Алі. 

У каментары "Спутнику" памежнікі заявілі, што журналістцы проста адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю Беларусі. Прычынай называецца адсутнасці у яе акрэдытацыі замежнага журналіста пры МЗС.

Як паведамляла Еўрарадыё, журналістка Ж'ян Алі прыляцела ў Беларусь, каб асвятляць сітуацыю з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы. Вялікую іх частку складаюць курды. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі