Памёр акцёр, які выканаў ролю шэрыфа ў фільме "Рэмба: Першая кроў"
![Памёр акцёр, які выканаў ролю шэрыфа ў фільме "Рэмба: Першая кроў"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/drgs2lcu4aaz0-f.jpg.webp?itok=XoeoQ01H)
Памёр амерыканскі акцёр Браян Дэнэхі. Вядомасць яму прынесла роля шэрыфа ў фільме "Рэмба: Першая кроў" у 1982 годзе. Пасля яшчэ былі шматлікія ролі, але Дэнэхі запомніўся менавіта роляю шэрыфа Тызла.
Браяна Дэнэхі не стала 15 красавіка. Акцёру ішоў 82-гі год. Паведамляецца пра натуральныя прычыны смерці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.