Памёр актор і рок-музыка Міт Лоўф, які зняўся ў "Байцоўскім клубе"
![Памёр актор і рок-музыка Міт Лоўф, які зняўся ў "Байцоўскім клубе"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/louf-2101.jpg.webp?itok=MT32dLAj)
На 75-м годзе жыцця памёр амерыканскі рок-музыка і акцёр Міт Лоўф (сапраўднае імя Майкл Лі Эдэй), піша "Новая газета".
Лоўф — лаўрэат прэміі "Грэмі", які за сваю кар'еру прадаў больш за 100 мільёнаў копій альбомаў па ўсім свеце. Яго дэбютны студыйны альбом Bat Out of Hell (1977) застаецца адным з дзесяці самых прадаваных альбомаў у гісторыі: ва ўсім свеце яго купілі больш за 30 мільёнаў разоў.
Акрамя музыкі Лоўф рабіў і кінакар'еру: ён зняўся ў больш як 60 фільмах. У іх ліку "Байцоўскі клуб" (роля Роберта Полсана), "Фокус", "Шоу жахаў Рокі Хорара", "Свет Уэйна" і серыял "Доктар Хаўс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.