Памёр беларускі журналіст Вадзім Александровіч
Вадзім Александровіч
Памёр беларускі журналіст Вадзім Александровіч. Інфармацыя пра гэта з'явілася на яго старонцы ў Facebook.
Александровіч памёр 7 снежня. "25 лістапада Вадзім адсвяткаваў сваё 60-годдзе. Смерць ягоная была цалкам нечаканай, прычынай стаў інфаркт. Лекары прыехалі на выклік вельмі хутка, але ўратаваць ужо не змаглі", — піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Развітанне прызначана на суботу, 9 снежня, у зале крэматорыя на Паўночных могілках у 12:00.
Вадзім Александровіч удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху з канца 1980-х гадоў, шмат гадоў працаваў у газеце "Белорусы і рынок".
"Для многіх ён быў узорам адданасці Беларусі: размаўляў прынцыпова на роднай мове, у сацыяльных сетках і ў прыватнай перапісцы карыстаўся беларускай лацінкай", — адзначае БАЖ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.