Памёр дырэктар брэсцкай школы: меркавана — суіцыд
Пётр Герасімук / 26brest.schools.by
У тэлеграме з'явілася інфармацыя пра тое, што дырэктар брэсцкай школы №26 Пётр Герасімук пакончыў з сабою пасля педсавета 6 верасня.
Еўрарадыё пацвердзілі смерць дырэктара ў школьнай прыёмнай, аднак на пытанне, ці быў гэта суіцыд, адказалі: "Вы яшчэ нешта хацелі спытаць?".
— Ён быў выдатным дырэктарам. Добрай душы чалавек, які разумеў дзяцей, бацькоў і педагогаў. Высакародны, — расказвае пра Пятра Герасімука намесніца дырэктара па вучэбнай рабоце школы №26 Аніфа Кувалдзіна.
Пытаемся, ці ёсць здагадкі, як магла адбыцца трагедыя?
— Няма ніякіх здагадак. Для мяне гэта вельмі цяжка, прабачце, не магу гаварыць, — рэзюмуе намесніца дырэктара школы.
Па факце смерці праводзіцца праверка.
Адкрытай інфармацыі пра Пятра Герасімука практычна няма, але ёсць паведамленне пра тое, што ён уваходзіў у выбарчую камісію на выбарах 2020 года на ўчастку №42 у Брэсце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.