Памёр Генадзь Шутаў, у яго ў Брэсце стралялі з агнястрэльнай зброі сілавікі
У Мінску ў вайсковым шпіталі памёр Генадзь Шутаў, у яго ў Брэсце стралялі з агнястрэльнай зброі сілавікі, паведамляе TUT.by. 44-гадовы мужчына быў паранены ў галаву 11 жніўня падчас разгону масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яго жыццё спачатку ратавалі брэсцкія лекары, пасля — мінскія (перавезлі ў сталіцу на верталёце).
Дачка Генадзя Шутава пацвярджала, што ў бацькі агнястрэльнае раненне, быў пашкоджаны мозг. Пра тое, што ў Брэсце была стральба па пратэстоўцах з агнястрэльнай зброі, паведамляла прэс-служба МУС. Праўда, пасля міністр унутраных спраў Юрый Караеў гэта адмаўляў.
Шутаў стаў трэцім загінулым пратэстоўцам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.